У беларускім горадзе Іванава перайменавалі газету "Чырвоная звязда"

У беларускім горадзе Іванава перайменавалі газету "Чырвоная звязда"

У беларускім горадзе Іванава (Брэсцкая вобласць) перайменавалі газету "Чырвоная звязда". Яна цяпер называецца "Янаўскі край". Апошні нумар "Чырвонай звязды" з'явіўся 7 лютага, а 10 лютага ўпершыню газета выйшла пад новай назвай. За яе прагаласавалі чытачы, яе падтрымалі мясцовыя ўлады. Янавам горад называўся да 1940 года. Адзначым, што заснавальнікі выдання — Іванаўскі раённы выканкам і раённы Савет дэпутатаў.

Для "раёнкі" гэта не першая змена назвы. З 1943-га, з часу заснавання, яна была "Партызанам Палесся", пазней — "Камуністам" і нават рускамоўным "Сталинским путем". З 1965-га выдавалася "Чырвоная звязда".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі