У беларускі знайшлі 20 зліткаў золата, якія яна везла з Польшчы (фота)

У беларускі знайшлі 20 зліткаў золата, якія яна везла з Польшчы (фота)

У беларускі знайшлі 20 мерных зліткаў золата 999,9 пробы, якія яна везла з Польшчы і не задэкларавала. Вага кожнага з іх складае 1 грам.

Як інфармуе прэс-служба Брэсцкай мытні, жанчына ехала на аўтамабілі "Хёндэ" праз рэспубліканскі пункт мытнага афармлення "Варшаўскі мост". Яна выбарала "зялёны калідор", але мытнікі вырашылі праверыць легкавік і знайшлі схаванае золата. Яго ацанілі на суму больш за 850 еўра.

Паколькі зліткі жанчына спрабавала ўвезці ў Беларусь незаконна, іх у яе забралі да рашэння суда.

У беларускі знайшлі 20 зліткаў золата, якія яна везла з Польшчы (фота)
Фота: brest.customs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі