У Беларусі зноў могуць забараніць наведваць лясы

Сёння, 3 жніўня 2015 года адбылася экстраная нарада ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі, праз нарастанне небяспекі ў лясных масівах рэспублікі.

Праз засушлівыя ўмовы надвор’я прысутныя ініцыявалі ўвядзенне забароны на наведванне лясоў у бліжэйшы час.

“Акрамя таго, Мінлясгас выйдзе з ініцыятывай аб пераносе адкрыцця сезона палявання на вадаплаючых і балотных птушак (акрамя гусей), слонку, вяхіра, голуба шызага, перапёлку, фазана, якое мусіла адбыцца 8 жніўня”, — цытуе БЕЛТА прадстаўнікоў міністэрства.

Разам з тым, сіноптыкі прагназуюць сухое надвор’е яшчэ прынамсі тыдзень. Паводле статыстычных дадзеных, з пачатку пажаранебяспечнага сезона ў Беларусі зафіксавана 573 лясныя пажары.

Разам з тым, 2 жніўня праз моцную задымленасць толькі на трасе Мінск-Гомель у выніку пажара на тарфяніках адбылося ДТЗ з удзелам 38 транспартных сродкаў, паведамляе telegraf.by.

Фота: politolog.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі