У Беларусі заканчваецца прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў дзяржаўных ВНУ

У Беларусі заканчваецца прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў дзяржаўных ВНУ

14 ліпеня ў Беларусі заканчваецца прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў дзяржаўных ВНУ. З пятніцы пачынаюцца ўступныя выпрабаванні, якія праводзяцца непасрэдна ва ўстановах адукацыі.

Як інфармуе БЕЛТА, прахадныя балы на бюджэт у Беларускім дзяржаўным універсітэце сёлета могуць стаць вышэйшымі, чым у мінулагоднюю ўступную кампанію. Гэта звязана з тым, што дакументы падае больш абітурыентаў, у якіх агульны бал атэстата і трох сертыфікатаў цэнтралізаванага тэставання — 380 і вышэй. Іх ужо 66 чалавек, у тым ліку выпускніцы з Бабруйска, якія здалі ўсе тры ЦТ на 100 балаў.

Сёлета ў ВНУ плануецца прыняць больш за 63 тысячы абітурыентаў.

У Беларусі заканчваецца прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў дзяржаўных ВНУ
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі