У Беларусі зацвердзілі новую форму жыроўкі

У Беларусі зацвердзілі новую форму жыроўкі

Новая форма жыроўкі зацверджаная ў Беларусі, паведамляюць "Мінск-навіны". Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 15 красавіка 2016 года №11. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На адным баку жыроўкі будзе размяшчацца інфармацыя пра налічэнні за жыллёва-камунальныя паслугі, а на другой — дадатковая інфармацыя па асабовым рахунку і расшыфроўка фактычных выдаткаў.

Асобнымі блокамі будзе прапісаная аплата асноўных паслуг па субсідаваных тарыфах, асноўных жыллёва-камунальных паслуг па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат, а таксама дадатковых паслуг і кампенсаваных выдаткаў. Раней гэтыя радкі ў жыроўках стаялі адзін за адным.
На адваротным баку жыроўкі будзе пашыраная інфармацыя пра асабовы рахунак. Там будуць пазначаны колькасць людзей, якія пражываюць у кватэры, плошча памяшкання, паказанні лічыльнікаў гарачай і халоднай вады.

Блок "Агульная інфармацыя па дому" будзе змяшчаць наступныя звесткі: плошча ўсіх жылых і дапаможных памяшканняў, колькасць зарэгістраваных у доме жыхароў, агульнадамавы расход гарачай і халоднай вады, электраэнергіі, цеплазабеспячэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі