У Беларусі забаранілі продаж мадэлі школьных ранцаў Erich Krause

У Беларусі забаранілі продаж мадэлі школьных ранцаў Erich Krause

Дзяржстандарт Беларусі забараніў продаж адной з мадэляў школьных ранцаў Erich Krause, піша інтэрнэт-газета "Ежедневник". Прэтэнзіі ў беларускага боку ўзніклі да ранца Erich Krause 600D (мадэль Light), прызначанага для дзяцей ад 6 гадоў. Яго маса перавышае стандарты Мытнага саюза на 300 грамаў. Паводле беларускіх і расійскіх нормаў маса ранца для школьнікаў пачатковых класаў не павінна перавышаць 700 грамаў. Нямецкі ж выраб важыць 1000 грамаў.

Таксама ранец Erich Krause выявіўся занадта шырокім — 150 мм пры норме 60-100 мм. Не адпавядае норме па шырыні і плечавы рамень у верхняй частцы.

Перад пачаткам навучальнага года Дзяржстандарт звярнуў асаблівую ўвагу не дзіцячы асартымент. На працягу жніўня былі забароненыя да ўвозу венгерскія жакеты для хлопчыкаў, польскія спадніцы, штаны і швэдры для дзяўчынак і кітайскія паўчаравікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі