У Беларусі за два дні з запасу прызвалі ў войска каля 1500 чалавек

У Беларусі за два дні з запасу прызвалі ў войска каля 1500 чалавек

У Беларусі за два дні з запасу прызвалі ў войска каля 1500 чалавек. Яны паўдзельнічаюць у мерапрыемствах комплекснай праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак Узброеных Сіл. Частка з гэтых людзей 9 лютага прыме прысягу.

Сайт vsr.mil.by нагадвае, што 7 лютага ў найвышэйшую ступень баявой гатоўнасці быў прыведзены пантонна-маставы батальён 188-й інжынернай брыгады. Ён здзейсніў марш і будаваў пераправу праз Свіслач для падраздзяленняў, якія прымаюць удзел у вучэннях на Асіповіцкім палігоне. 8 лютага была прыведзеная ў найвышэйшую ступень баявой гатоўнасці знішчальная авіяцыйная база ВПС і войскаў Супрацьпаветранай абароны.

Тэлеканал "Беларусь 1" распавёў пра вучэнні вайскоўцаў 103-й паветрана-дэсантнай брыгады, якія атрымалі задачу на высоўванне ў раён Лепельскага палігона. У начным маршы ў марознае надвор'е ўдзельнічалі больш за 60 адзінак тэхнікі і каля 250 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі