Вы тут

У Беларусі з баброў стануць рабіць кілбасу і тушонку

Фота: bobr.by

У Беларусі плануюць рабіць кілбасы і тушонку з бабра. Такая ідэя, піша tut.by, з'явілася ў Міністэрстве лясной гаспадаркі. Спецыялісты спасылаюцца на некалькі прычынаў. Па-першае, баброў у нас шмат. Па-другое, іх мяса вельмі карыснае. Выпускаць такія ​​кілбасы і тушонку спярша плануецца ў абмежаванай колькасці. Па словах спецыялістаў, гэта будзе далікатэс для гурманаў.

Начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Сяргей Шастакоў кажа, што нізкае ўтрыманне тлушчу робіць мяса бабра прыдатным для дыетычнага харчавання. Бабрынае мяса карыстаецца папулярнасцю ў рэстаранах Літвы і Польшчы.

Дату, калі на прылаўках крамаў з'явіцца бабровая кілбаса і тушонка, у Мінлясгасе не называюць. Магчыма, мы зможам пакаштаваць яе да канца года.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі