У Беларусі з 1 лютага падаражэюць некаторыя віды цыгарэт

У Беларусі з 1 лютага падаражэюць некаторыя віды цыгарэт

У Беларусі з 1 лютага падаражэюць некаторыя віды цыгарэт. Падаражанне складзе ад 5 да 10 капеек, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па падатках і зборах.

Падаражае прадукцыя Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман". На 5 ці на 6 капеек вырасце цана на некаторыя віды цыгарэт Pall Mall.

На 6 капеек падаражэюць некаторыя віды цыгарэт Cooper і Velvet, на 5 капеек — асобныя віды цыгарэт Kent, Vogue і Rothmans (Rothmans Nano Blue падаражэе на 6 капеек). На 6 капеек вырасце кошт на асобныя віды цыгарэт Oscar.

Таксама падаражэе прадукцыя "Тытунь-Інвеста". На 5 капеек вырасце цана на некаторыя віды цыгарэт Mevius і Winston. На такую ж суму падаражэюць некаторыя віды цыгарэт Glamour.

Зменяцца цэны і на імпартныя цыгарэты. Некаторыя віды цыгарэт Richmond і Rothmans падаражэюць на 5 капеек, на асобныя віды Aroma Rich — на 10 капеек.

У Беларусі з 1 лютага падаражэюць некаторыя віды цыгарэт
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі