У Беларусі ўвесь жылы фонд плануецца абсталяваць лічыльнікамі цяпла

У Беларусі ўвесь жылы фонд плануецца абсталяваць лічыльнікамі цяпла

У Беларусі ўвесь жылы фонд плануецца абсталяваць індывідуальнымі лічыльнікамі цяпла. За пяць гадоў. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта Міхаіл Малашанка.

Ён нагадаў, што на гэты момант усе кватэры абсталяваныя індывідуальнымі лічыльнікамі гарачай і халоднай вады. Паводле слоў чыноўніка, гэта стымулюе насельніцтва эканоміць гэтыя крыніцы.

Устаноўка лічыльнікаў цяпла будзе ажыццяўляцца за кошт жыхароў, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі