У Беларусі стварылі аргкамітэт па падрыхтоўцы Еўрапейскіх гульняў 2019 года

У Беларусі стварылі аргкамітэт па падрыхтоўцы Еўрапейскіх гульняў 2019 года

У Беларусі стварылі рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. У адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі, яго ўзначаліў прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў. У склад аргкамітэта ўключаны кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый, якія будуць непасрэдна задзейнічаны ў падрыхтоўцы і правядзенні Гульняў, інфармуе БелаПАН.

Арганізацыйны камітэт мусіць забяспечыць каардынацыю дзейнасці ўсіх зацікаўленых па падрыхтоўцы і правядзенні II Еўрапейскіх гульняў. На працягу трох месяцаў плануецца зацвердзіць адпаведны план мерапрыемстваў.

Нагадаем, што Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе прыме сталіца Беларусі. Такое рашэнне было прынята ў кастрычніку мінулага года на генасамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Першыя Еўрапейскія Гульні прайшлі ў 2015 годзе ў Баку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі