У Беларусі прапануюць "разняволіць дзелавую ініцыятыву"

У Беларусі прапануюць "разняволіць дзелавую ініцыятыву"

У Беларусі прапануюць "разняволіць дзелавую ініцыятыву". Гэта магло б дапамагчы выправіць няпростую сітуацыю ў беларускай эканоміцы і забяспечыць эканамічны рост. Як заявіў у эфіры праграмы "Галоўны эфір" па тэлеканале "Беларусь 1" старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, патрэбная новая эканоміка, новыя прадпрыемствы, а для гэтага неабходны інвестыцыі, якіх няма. Па словах Мясніковіча, прыбытак у дзеючых прадпрыемстваў адсутнічае, а банкаўскія крэдыты дарагія. Дэфіцыт абаротных сродкаў урадам ацэньваецца на суму 8,4 млрд долараў.

Міхаіл Мясніковіч лічыць, што забяспечыць выкананне прагнозных паказчыкаў "можна за кошт актыўнага развіцця прыватнага сектару". Прапануецца вызваліць на два гады новыя малыя і сярэднія прадпрыемствы ў вытворчай сферы ад падаткаў, акрамя абавязковых страхавых плацяжоў.

Мясніковіч таксама з'яўляецца кіраўніком міжведамственнай працоўнай групы па падрыхтоўцы праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Яе прадставяць 22-23 чэрвеня на Усебеларускім народным сходзе. Міхаіл Мясніковіч, спасылаючыся на разлікі, кажа, што за пяцігодку рэальна выходзіць на аб'ёмы валавога ўнутранага прадукта ў 110-115%, экспарту — 120-125%. Мяркуецца, што рэальныя грашовыя даходы насельніцтва вырастуць на 9,5-11% пры росце вытворчасці працы па ВУП — 11-15%, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі