У Беларусі прапануецца упарадкаваць SMS-рассылкі

У Беларусі прапануецца упарадкаваць SMS-рассылкі

У Беларусі прапануецца упарадкаваць SMS-рассылкі. Адпаведны праект Саўміна вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Як паведаміла БЕЛТА начальнік упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Вольга Федарэева, прапануецца ўрэгуляваць парадак дзеянняў аператараў пры рассылцы паведамленняў. Паводле яе слоў, гэтыя карэкціроўкі "звязаныя з патокам паведамленняў, у тым ліку рэкламнага характару, якія абаненты не хацелі б атрымліваць".

Дзейнае заканадаўства і цяпер абараняе інтарэсы абанентаў у такой сітуацыі, аднак гэты механізм будзе ўдасканалены, адзначыла Федарэева. Напрыклад, у праекце пастановы прапануецца зрабіць змены ў Правілы аказання паслуг электрасувязі. Імі замацоўваюцца абавязкі аператара электрасувязі рассылаць SMS у сеткі іншых аператараў сувязі толькі, калі ёсць заключаныя з імі адпаведныя дамовы. Таксама рассылка SMS будзе рабіцца толькі з пазначэннем абаненцкага нумару ці ўнікальнага кода ідэнтыфікацыі. Калі абанент напіша пісьмовую заяву, аператар электрасувязі вымушаны будзе спыніць дасылку паведамленняў. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі