У Беларусі плануюць стварыць алкагольны холдынг

Алкагольны холдынг, які аб’яднае буйных вытворцаў спіртнога, плануюць стварыць у Беларусі. Пры гэтым доля дзяржавы ў ім складзе 100%. Такую заяву зрабіў старшыня канцэрну “Белдзяржхарчпрам” Аляксандр Забела.

У холдынг плануюць уключыць прадпрыемствы з дзяржаўнай доляй уласнасці, якія сумарна забяспечваюць да 65% унутранага рынку моцнага алкаголю. Функцыю галаўной арганізацыі на сябе возьме ААТ “Мінск Крышталь”, а потым створаць спецыяльную кантралюючую кампанію, не прывязаную да пэўнага прадпрыемства.

Сярод мэтаў новага ўтварэння — знізіць унутраную канкурэнцыю паміж яго ўдзельнікамі, а таксама зменшыць выдаткі на рэалізацыю прадукцыі і аптымізаваць таварны партфель вытворцаў для прасоўвання алкаголю на рынках, перадае БЕЛТА.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі