У Беларусі плануюць павысіць дапамогу па беспрацоўі

У Беларусі плануюць павысіць дапамогу па беспрацоўі

У Беларусі плануюць павысіць дапамогу па беспрацоўі. Адпаведная прапанова ў самы бліжэйшы час будзе ўнесеная ва ўрад. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падчас арганізаванага Федэрацыяй прафсаюзаў круглага стала, інфармуе БелаПАН.

Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўвалі магчымыя механізмы сацыяльнай абароны беспрацоўных. "Мы цяпер працуем над праектам дакумента аб дыферэнцыраваным павышэнні дапамогі па беспрацоўі. У найбліжэйшы час ён будзе прадстаўлены ва ўрад", — сказаў прадстаўнік міністэрства. Паводле яго слоў, Навукова-даследчы інстытут Мінпрацы вывучае магчымасці стварэння сістэмы страхавання па беспрацоўі.

Як паведамляла Еўрарадыё, паводле дадзеных Статкамітэта СНД за першыя тры месяцы 2016 года, у нашай краіне памер дапамогі па беспрацоўі быў адным з самых нізкіх у Садружнасці — 13 долараў у эквіваленце. І гэта пры тым, што за апошні год колькасць беспрацоўных павялічылася на 37,1% (па гэтым паказчыку Беларусь апярэдзіла іншыя краіны СНД). На 1 красавіка 2016-га іх колькасць складала 53,5 тысячы чалавек. Аднак эксперты мяркуюць, што афіцыйны паказчык не адлюстроўвае цалкам маштабы беспрацоўя ў нашай краіне — з-за нізкага памеру дапамогі людзі вельмі часта не хочуць рэгістравацца ў якасці беспрацоўных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі