У Беларусі павышаюцца мінімальныя кошты на моцны алкаголь

У Беларусі павышаюцца мінімальныя кошты на моцны алкаголь

Міністэрства гандлю павышае гранічныя мінімальныя кошты на алкагольныя напоі, мацнейшыя за 28%, і этылавы спірт. Новыя нормы, вызначаныя загадам ведамства № 26 ад 8 жніўня, будуць дзейнічаць з 1 кастрычніка.

Гранічная мінімальная адпускная цана на 0,5 літра беларускага алкаголю ў 40%, разам з коштам спажывецкай тары, складзе 4,40 рубля, а рознічная цана — 5,58 рубля. Мінімальная адпускная цана на моцны імпартны алкаголь на тэрыторыі Беларусі складзе 8,80 рубля.

Таксама дакумент вызначае гранічныя мінімальныя адпускныя кошты на этылавы спірт з харчовай сыравіны, які выпускаецца або рэалізуецца на тэрыторыі Беларусі, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі