У Беларусі набыла моц новая Ваенная дактрына

У Беларусі набыла моц новая Ваенная дактрына

Новая Ваенная дактрына набыла моц у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў законе №412-3 “Аб зацвярджэнні Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь” ад 20 ліпеня 2016 года, які быў падпісаны кіраўніком дзяржавы і апублікаваны сёння на Нацыянальным інтэрнэт-партале.

Палажэнні новай Ваеннай дактрыны базуюцца на выніках ацэнкі ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце, у тым ліку Еўрапейскім рэгіёне, прагноза яе развіцця на сярэднетэрміновую перспектыву, навуковых даследаванняў у галіне ўзброенай абароны Беларусі, а таксама на існуючым досведзе ваеннага будаўніцтва і забеспячэння ваеннай бяспекі.

У дакуменце адзначаецца, што дактрына мае цалкам абарончы характар і “Рэспубліка Беларусь кіруецца тым, што ніводная з дзяржаваў не з’яўляецца для яе праціўнікам”. Наша краіна асуджае любы ваенны канфлікт, але ў той жа час “будзе адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы з выкарыстаннем усіх існуючых сродкаў, у тым ліку з дапамогай прымянення ваеннай сілы”.  Апроч таго, краіна “пакідае за сабой права прыняцця комплексу прэвентыўных захадаў стратэгічнага стрымлівання ў мэтах недапушчэння нападу або нейтралізацыі ўнутранага ўзброенага канфлікту.

Пры гэтым прымяненне ваеннай сілы разглядаецца як крайняя мера пасля вычарпання ўсіх магчымасцяў вырашыць канфлікт мірным шляхам.

Новая ваенная дактрына ўлічвае такія паняцці, як “гібрыдная вайна” і “каляровая рэвалюцыя”. Прыняцце дакументу было прадыктаванае змяненнем ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце. Характару ўзброенай барацьбы і сучаснымі тэндэнцыямі развіцця беларускай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі