У Беларусі хочуць рабіць аперацыі яшчэ не народжаным дзецям

Беларускія медыкі разглядаюць магчымасць правядзенне ўнутрывантробных аперацый. Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі, інфармуе БЕЛТА. З яго словаў, цяпер аперацыі яшчэ не народжаным дзецям у нашай краіне не робяць, але гэты кірунак працы лічыцца перспектыўным. Як адзначае спецыяліст, распрацоўка адпаведнай праграмы зойме дастаткова шмат часу.

З іншага боку, сусветная практыка паказвае, што ўнутрывантробныя аперацыі маюць як станоўчыя, так і адмоўныя вынікі. Канстанцін Драздоўскі кажа, што аператыўнае ўмяшанне можа калі не вылекаваць дзіця, то аблегчыць яго стан. Пасля нараджэння дзіця яго далейшае лекаванне будзе звязанае з меншымі фізічнымі і псіхалагічнымі выдаткамі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі