У Беларусі дазвол на зброю працягнуць толькі па медыцынскай даведцы

У Беларусі дазвол на зброю працягнуць толькі па медыцынскай даведцы

У Беларусі дазвол на захоўванне і нашэнне грамадзянскай зброі працягнуць толькі пасля прадастаўлення медыцынскай даведкі пра стан здароўя. Новая заканадаўчая норма прадугледжана ўказам кіраўніка дзяржавы (№ 21 ад 20 студзеня 2017-га), яна пачне дзейнічаць 26 красавіка сёлета.

Прэс-служба МУС адзначае, што новае патрабаванне ўводзіцца для таго, каб грамадзяне, якія раней атрымалі дазвол на валоданне зброяй, не змаглі яго працягнуць, калі ў іх з'явіліся медыцынскія супрацьпаказанні (гэта і псіхічныя засмучэнні, і некаторыя нервовыя, хірургічныя захворванні — пералік зацвердзіў Саўмін).

Высвятляецца, што міліцыя і раней спрабавала выяўляць такіх людзей, як мінімум, двойчы на год накіроўвала запыты на праверку па псіханеўралагічных і наркалагічных уліках у адпаведныя медустановы. Аднак там спасылаюцца на ўрачэбную тайну і адмаўляюць у прадастаўленні інфармацыі. Новаўвядзенне дапаможа выправіць гэтую сітуацыю.

У Беларусі дазвол на зброю працягнуць толькі па медыцынскай даведцы
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі