У Беларусь прыйшла зіма

Ніжэй за нуль апусціліся дзённыя максімумы ў Віцебскай вобласці і на паўночным усходзе Магілёўскай - ад мінус 0,1 градуса ў Шаркаўшчыне да мінус 1 у Верхнядзвінску. Між тым яшчэ суткі таму тут было ад 8,5 да 12,1 градуса цяпла, паведамляе БелаПАН.

У той жа час па паўднёва-заходніх рэгіёнах Беларусі захаваліся станоўчыя тэмпературы. У Брэсце 22 кастрычніка паветра прагрэлася нават да 14,3 градуса.

Прычынай кантраснага надвор'я стаў халодны атмасферны фронт, які змясціўся з поўначы і абумовіў ноччу выпадзенне мокрага снегу ў паўночных раёнах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі