У БАТЭ вярнуўся брамнік Верамко, з якім клуб дэбютаваў у групе Лігі чэмпіёнаў

У БАТЭ вярнуўся брамнік Верамко, з якім клуб дэбютаваў у групе Лігі чэмпіёнаў

Брамнік Сяргей Верамко падпісаў кантакт з футбольным клубам БАТЭ. Гэта яго другі прыход у барысаўскую каманду: у пачатку 2008 года спартсмен перайшоў да “жоўта-сініх” з “Нёмана”. За тры сезоны ён тройчы рабіўся чэмпіёнам краіны (2008, 2009, 2010 годы), выйграваў Кубак і Суперкубак Беларусі (абодва ў 2010 годзе). Таксама ў кожным з гэтых сезонаў Верамко прызнаваўся найлепшым брамнікам вышэйшай лігі.

За тры гады ён згуляў у БАТЭ 118 матчаў, у 63 з якіх захаваў свае вароты “сухімі”.  Менавіта з Сяргеем Верамко барысаўчане ўпершыню прабіліся ў групавы этап Лігі чэмпіянаў у 2008 годзе. Таксама ён два сезоны запар выступаў у асенняй фазе Лігі Еўропы і дапамог камандзе заваяваць пуцёўку ў 1/16 фіналу гэтага турніру.

Пасля сыходу Верамко гуляў за “Севастопаль”, “Крылы Саветаў”, “Уфу” і грэчаскі “Левадзікас”, паведамляе сайт БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі