У Бабруйску пад цягніком загінуў мужчына

У Бабруйску пад цягніком загінуў мужчына

Трагічнае здарэнне адбылося каля шостай гадзіны вечара 27 студзеня ў Бабруйску. Як паведамляе магілёўская абласная міліцыя, каля вуліц Свярдлова і Пушкіна цягнік міжрэгіянальных ліній эканом-класа "Мінск-Гомель" збіў мужчыну, які пераходзіў чыгунку ў непрызначаным месцы.

34-гадовы непрацуючы бабруйчанін атрымаў траўмы, не сумяшчальныя з жыццём, і загінуў на месцы здарэння.

Паведамляецца, што машыніст цягніка экстрана тармазіў, але не змог пазбегнуць аварыі. Праверкай няшчаснага выпадку займаецца Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Зрыву ў графіку руху цягнікоў не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі