У Бабруйску хуліган парэзаў колы ў амаль двух дзясяткаў аўтамабіляў

У Бабруйску хуліган парэзаў колы ў амаль двух дзясяткаў аўтамабіляў

У Бабруйску хуліган парэзаў колы ў амаль двух дзясяткаў аўтамабіляў. Здарэнне адбылося ўначы 22 сакавіка на адной з гарадскіх вуліц. Адзін з жыхароў паведаміў у міліцыю, што ў яго легкавіку невядомы парэзаў колы. На месца прыехалі супрацоўнікі следча-аператыўнай групы УУС Бабруйскага гарвыканкама. Яны высветлілі, што там ёсць і іншыя машыны, якія пацярпелі ад хулігана. Іх уладальнікі напісалі заявы ў міліцыю. Як інфармуе сайт komkur.info, ужо затрыманы падазрваны, 44-гадовы беспрацоўны. У яго адносінах распачалі крымінальную справу па артыкуле "Хуліганства" (ч. 1 арт. 339 КК).

Як інфармуе БЕЛТА, пацярпелі 13 аўтамабіляў: "Аўдзі", "Пежо", "Форд", "Додж", "Лада", "Сеат", "Таёта", "Шкода", "Фольксваген", два "Нісаны" і два "Рэно".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі