Вы тут

У аршанскім адлове "прадаюць" сабак за 24 рублі ў суткі

Фота з сацсетак

"Я забірала сабаку з аршанскага адлову. Сабака сядзеў у жалезнай клетцы на вуліцы з пустым рондалем, без вады, у экскрэментах. З мяне садралі 24 рублі за суткі, плюс перавозка і падатак на дададзеную вартасць. Доўга разбіраліся ў бухгалтэрыі, як афармляць плацёж, бо я, напэўна, была першая, хто сабаку вырашыў забраць. Там проста жах, а грошай бяруць столькі, што не ўпэўненая, што мае два хатнія сабакі абыходзяцца ў такую суму ў дзень", ― знаходзім у Сеціве аповед Святланы з-пад Оршы.

Гісторыя сабакі, які цяпер жыве ў Святланы разам з двума яе сабакамі (Святлана шукае для яго новых дом), банальная: гаспадар спыніўся ў адной з вёсак ля Оршы, выкінуў выхаванца з машыны і з'ехаў. Сабака прыбіўся да дзіцячага садка і кацельні. Убачыла і пачала прыязджаць яго падкормліваць і Святлана. Але аднойчы новага сябра на месцы жанчына не знайшла. Мясцовыя сказалі, што нехта паскардзіўся і сабаку забраў адлоў. Гэта здарылася акурат на Новы год. Пасля святаў сабака яшчэ быў жывы. Але за тое, што ён правёў у адлове некалькі дзён, Святлане, якая вырашыла выратаваць жывёлу ад смерці, прапанавалі заплаціць каля... 72 рублёў.

"24 рублі памножыць на трыццаць ― больш за сем мільёнаў за месяц каштуе ўтрыманне аднаго сабакі ў аршанскім адлове. Зразумела, што такія сумы ніхто не траціць, нават не кожны чалавек можа сабе дазволіць жыць на такія грошы, ― здзіўляецца Святлана. ― У мяне два сабакі. Кілаграм абрэзкі каштуе два рублі. Маім сабакам гэтага хапае на дзень дакладна. Я не думаю, што больш за 2-3 рублі нехта будзе траціць на сабаку, нават самую буйную".

 

Атрымліваецца дзіўная рэч. Гаспадары сабак плацяць за іх ўтрыманне падатак, які, па ідэі, мусіць ісці на выдаткі пунктаў, дзе часова змяшчаюцца бяздомныя жывёлы. Праўда, у мінскім пункце часовага ўтрымання жывёл "Фауна горада" Еўрарадыё кажуць, што сума ад гэтага падатку настолькі малая, што яго накіроўваюць у агульны бюджэт горада, з якога потым выдзяляюць грошы на патрэбы прадпрыемства. Так, згодна з бюджэтам, у "Фауне горада" у дзень на сабаку трацяць 4 рублі 12 капеек. Пры гэтым, калі за жывёлай прыходзіць новы гаспадар, яе аддаюць бясплатна. Галоўнае толькі мець з сабой пашпарт. 

А вось у пінскім адлове Еўрарадыё паведамляюць, што каб забраць сабаку (сваю, якая збегла, ці бадзяжную), трэба заплаціць рубель шэсцьдзесят.  

"Кошт абумоўлены ўтрыманнем жывёлы", ― тлумачаць у пінскім ЖКГ.

Рубель шэсцьдзесят ― лічба, якую яшчэ можна зразумець, хаця, арганізацыі, якія займаюцца адловам, існуюць на бюджэтныя грошы. Але адкуль узяліся 24 рублі, за якія "прадаюць" бадзяжных сабак на аршанскай спецаўтабазе і, па словах Святланы, ўтрымліваюцца яны без ежы і ў экскрэментах? Выяўляецца, таксама з патрэбаў жывёл!

"Так, з ПНС суткі ўтрымання ― 24 рублі. Тут і ўтрыманне адлоўленых жывёл, і транспартныя расходы, і кармёжка", ― распавядаюць эканамісты спецаўтабазы.

Гісторый пра тое, як у аршанскім адлове забіраюць сабак, апроч Святланінай, мы ў сеціве знайшлі. І не дзіва: ратаваць сабаку і яшчэ плаціць за гэта больш за 10 еўра ў суткі не ўсім па кішэні, тым больш, што сярэдні заробак за месяц у аршаніскім раёне ― 580 рублёў 80 капеек.

 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі