У Англіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з каровамі

У англійскім графстве Кент два вагоны пасажырскага цягніка сышлі з рэек пасля сутыкнення цягніка са статкам кароваў, перадае BBC.

Чыгуначная кампанія абвясціла, што ніхто з пасажыраў не пацярпеў. Выратавальнікі дапамаглі выбрацца з вагонаў 70 пасажырам. Пра стан кароваў нічога не паведамляецца.

Чыгуначная галіна, на якой адбылося сутыкненне, пэўны час будзе зачыненая.

Фота: modernfarmer.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі