У Аляксандры Захарык з'явіўся кліп-сюрпрыз (фота, відэа)

Вакалістка Apple Tea і Lipnitsky Show Orchestra Аляксандра Захарык прадставіла першы кліп на песню “Доброе утро”. Прэзентацыя адбылася ў сталічным LOFT cafe у атмасферы поўнай сакрэтнасці і стала сюрпрызам і для самой спявачкі.

падрыхтоўка

Да такой неардынарнай ідэі прыйшлі малады чалавек спявачкі Аляксандр Ліпніцкі,  рэжысёр кліпа Віталь Карабань і сяброўка Крысціна Івашына. Яны тайна запрасілі сяброў Аляксандры Захарык, падрыхтавалі ўсё неабходнае, нанялі акцёраў і нават знялі ўвесь гэты вечар на схаваную камеру!

Па сцэнарыі, спявачка прыходзіць на вячэру ў LOFT cafe, каб разам са сваім маладым чалавекам, Аляксандрам Ліпніцкім, адпачыць і абмеркаваць дэталі па будучай прэзентацыі відэа. Далей разварочваецца пэўная сюжэтная лінія з бойкай і міліцыяй…. А ў фінале з усіх экранаў кавярні нечакана гучыць песня “Доброе утро” і з’яўляецца непасрэдна сам кліп.  Паглядзець дэталі можна з запісу схаванай камеры (відэа ніжэй).

сябры назіраюць за розыгрышам з дапамогай схаванай камеры

Кліп зняты адным планам, без манатажа. Яго рэжысёрам выступіў Віталь Карабань. Сама спявачка не толькі не пакрыўдзілася на сяброў за такі розыгрыш, але і распавяла, што і далей не супраць такіх неардынарных сюрпрызаў.

“Раней я бачыла такое толькі ў кіно! Я адчуваю нешта такое незямное і, пэўна, тое, што марыла адчуць ужо даўно. Па-першае, гэта мой першы кліп і гэта – вялікая нагода для радасці. А тут яшчэ і такі сюрпрыз! Шчыра кажучы, я ні пра што нават блізка не здагадвалася! Гэта проста выбух эмоцый і шчасця!”

 Зараз Аляксандра Захарык працуе над дэбютным альбомам, які прэзентуе ўвосень. Плануецца, што плытка будзе праанансавана англамоўным сінглам, запісаным у дуэце з Юрыем Селязнёвым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі