У 2016 годзе з аўтаўладальнікаў Беларусі сабралі 140 мільёнаў долараў

У 2016 годзе з аўтаўладальнікаў Беларусі сабралі 140 мільёнаў долараў

140 мільёнаў долараў сабралі з аўтаўладальнікаў у 2016 годзе ў выніку дарожнага збору. Такую лічбу назваў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка, выступаючы ўвечары 9 лютага ў праграме "Трэба разабрацца" на тэлеканале АНТ.

Чыноўнік патлумачыў, як будуць размяркоўвацца сабраныя грошы: "Дзяржаўная пошліна размяркоўваецца і накіроўваецца на будаўніцтва, капітальны і бягучы рамонт рэспубліканскіх аўтадарог". Разам з тым ён не выключыў, што ў будучыні частка сабраных грошай можа пайсці на мясцовую дарожную гаспадарку.

Таксама Аўраменка заявіў, што з беларускіх аўтаўладальнікаў не плануюць браць плату за карыстанне аўтамабільнымі дарогамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі