У 2016 годзе рэальныя грашовыя даходы беларусаў рэкордна ўпалі

У 2016 годзе рэальныя грашовыя даходы беларусаў рэкордна ўпалі

У 2016 годзе рэальныя грашовыя даходы беларусаў рэкордна ўпалі. За студзень-кастрычнік яны знізіліся на 7,3% у параўнанні з аналагічным леташнім паказчыкам. Пра гэта паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт. БелаПАН адзначае, што гэта самае значнае падзенне за апошнія 22 месяцы. Даходы насельніцтва Беларусі падаюць з 2015 года.

Вядома, што міністэрства эканомікі раней чакала, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў ў 1-м квартале бягучага года знізяцца на 1,5% да адпаведнага перыяду 2015-га, у першым паўгоддзі будуць на леташнім узроўні, а па выніках 9-ці месяцаў вырастуць на 0,1%, па выніках года — на 0,5%. Як бачым, гэтыя спадзяванні не спраўдзіліся.

На думку экспертаў, рост даходаў насельніцтва ў 2016-2020 гадах будзе невялікім. Калі эканоміка будзе расці, то толькі на лічаныя адсоткі. У дзяржавы не будзе рэсурсаў для таго, каб павышаць даходы насельніцтва больш хуткімі тэмпамі. Між тым у лістападзе Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць у 2017 годзе павялічыць заробкі беларусаў у валютным эквіваленце да 500 долараў. Пазней міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі назваў гэтую задачу "вельмі цяжкай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі