Тымчук: Смяротнік атакаваў блокпост украінскіх вайскоўцаў

Пра гэта паведамляе каардынатар групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук. Па яго словах, ёсць звесткі, што выбух учыніў смяротнік, які сядзеў за рулём мікрааўтобуса. Тымчук адзначае, што падобныя выпадкі раней у зоне антытэрарыстычнай аперацыі не фіксаваліся, перадае УНІАН.

У цэлым жа, па яго словах, абстаноўка ў зоне правядзення аперацыі застаецца вельмі складанай. Баевікі адчайна супраціўляюцца, спрабуючы контратакаваць і любой цаной сарваць наступ украінскіх сілавікоў. Найбольш складаная сітуацыя — у раёне Данецка, Луганска, Краснадона, Аўдзееўкі, Горлаўкі, Попаснай, а таксама ў памежных раёнах. Разам з тым паведамляецца што Дзяржынск цалкам знаходзіцца пад кантролем сілавікоў.

Фота — Мінабароны Украіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі