Турцыя прыпыніла дзеянне Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека

Турцыя прыпыніла дзеянне Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека

У сувязі з надзвычайным становішчам улады Турцыі часова прыпыняюць дзеянне Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека. Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра краіны Нума Куртулмус, перадае Бі-Бі-Сі. Чыноўнік запэўніў, што асноўныя правы і свабоды турэцкіх грамадзян пры гэтым не пацерпяць.

Куртулмус спаслаўся на прыклад Францыі: там таксама дзейнічае надзвычайнае становішча і прыпыненае дзеянне канвенцыі.

15-ы артыкул Еўрапейскай канвенцыі дазваляе краіне адмовіцца ад часткі абавязанняў пры надзвычайнай сітуацыі, якая замінае іх выконваць. Разам з тым у канвенцыі ёсць удакладненне, што парушаць базавыя прынцыпы канвенцыі нават нават у гэтым выпадку недапушчальна. Напрыклад, катаванні забароненыя нават пры надзвычайных сітуацыях. А вось смяротнае пакаранне канвенцыя дапускае.

Як паведамлялася раней, турэцкі прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган абвясціў надзвычайнае становішча пасля няўдалай спробы перавароту. Яно будзе доўжыцца тры месяцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі