Трамп будзе сумяшчаць прэзідэнцтва з роляй прадзюсара рэаліці-шоу

Трамп будзе сумяшчаць прэзідэнцтва з роляй прадзюсара рэаліці-шоу

Дональд Трамп, абраны прэзідэнт ЗША, будзе сумяшчаць прэзідэнцтва з роляй выканаўчага прадзюсара папулярнага рэаліці-шоу, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Ён быў вядучым праграмы The Celebrity Apprentice ("Вучань знакамітасці") на тэлеканале Эн-бі-сі ў 2008-2015 гадах. Летам мінулага года з Трампам разарвалі кантракт з-за яго скандальных выказванняў пра мексіканскіх мігрантаў, праграма перастала выходзіць. Паказ новых выпускаў пачнецца 2 студзеня 2017 года. Вядучым будзе знакаміты галівудскі акцёр, экс-губернатар штата Каліфорнія Арнольд Шварцэнегер.

У згаданым тэлешоу ўдзельнічаюць знакамітасці, якія імкнуцца сабраць як мага больш сродкаў на патрэбы нейкай дабрачыннай арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі