Tor абвясціў збор сродкаў на развіццё праекта

Tor абвясціў збор сродкаў на развіццё праекта

Сэрвіс для абароненага доступу ў інтэрнэт і ананімных зносін Tor абвясціў збор сродкаў для развіцця праекта. Раней ён не прымаў ахвяраванняў, піша meduza.io.

На сайце праекту рэжысёр Лора Пойтрэс распавядае, наколькі важны Tor для журналістаў і тых, каму неабходна ананімна перадаваць інфармацыю. Яна кажа, што без Tor да яе б ніколі не звярнуўся Эдвард Сноўдэн і яна ніколі не зняла б пра яго фільм.

Цяпер Tor на 90% фундуецца амерыканскай дзяржавай, адзначае The Verge. Хто фінансуе астатнія 10%, не ўдакладняецца. Ахвяраванні павінны знізіць залежнасць праекта ад дзяржавы.

Tor — гэта сэрвіс для ананімнага доступу ў інтэрнэт, які дапамагае абысці блакаду сайтаў. Праз яго можна зайсці на любы заблакаваны рэсурс. Некаторыя краіны (як Кітай і Беларусь) спрабуюць блакаваць Tor. Іншыя краіны (як ЗША і Расія) робяць спробы ўзламаць яго сістэму шыфравання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі