Топ-5: навіны 2 сакавіка

Топ-5: навіны 2 сакавіка

Курапаты: будоўля спыненая, забудоўшчыкі не ведалі, што там былі ахоўныя зоны 

Фірма-забудоўшчык, якая ўзводзіла бізнес-цэнтр каля Курапатаў, спыняе працу і не будзе весці будоўлю на гэтым месцы. Пра гэта пасля сустрэчы з прадстаўнікамі кампаніі "Белрэканструкцыя" паведаміў актывіст Зміцер Дашкевіч.

Па словах іншага абаронцы Курапатаў Антона Матолькі, фірма-забудоўшчык увогуле не ведала  пра тое, што месца будаўніцтва уваходзіла ў ахоўную зону мемарыяла.

2 сакавіка рабочыя пачалі вывозіць з будаўніцтва тэхніку і бытоўкі.

Топ-5: навіны 2 сакавіка
Фота з сацыяльных сетак

"Беларусьфільм" гатовы здымаць "Скарыну" Андрэя Курэйчыка. Пра гэта распавёў сам беларускі сцэнарыст пасля таго, як прадставіў праект кінастужкі ў Міністэрстве культуры.

Па словах Курэйчыка, камісія Мінкульта станоўча рэагавала на ідэю фільма пра Францыска Скарыну. Асабліва гэтая ідэя спадабалася прадстаўнікам "Беларусьфільма".

Топ-5: навіны 2 сакавіка

Валерыя Цапкалу звольнілі з пасады дырэктара дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій". Адпаведнае распараджэнне 2 сакавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Адзначым, што Паркам высокіх тэхналогій Цапкала кіраваў больш за 11 гадоў. 

Топ-5: навіны 2 сакавіка
Фота: Fotolia

У Беларусі распачалі дзве крымінальныя справы па факце схілення непаўналетніх да самагубства праз сацыяльныя сеткі. Адзін выпадак быў зафіксаваны ў Віцебску, іншы — у Мінскім раёне. На шчасце, абедзве дзяўчынкі засталіся жывыя. Паведамляецца, што школьніцы выхоўваюцца ў добрых сем'ях.

Гэта першыя выпадкі ў Беларусі, калі "групы смерці" трапляюць пад крымінальны пераслед.

Топ-5: навіны 2 сакавіка
Фота Настассі Пракапенка: rsport.ru

Беларуска Настасся Пракапенка атрымае бронзавы медаль алімпіяды-2008. Справа ў тым, што Міжнародны алімпійскі камітэт пазбавіў украінку Вікторыю Церашчук алімпійскага медаля за трэцяе месца ў пяцібор’і. У аналізах украінкі выявілі забаронены анабалічны стэроід.

Такім чынам, цяпер яе алімпійскі медаль пяройдзе да Настассі Пракапенка, якая заняла на спаборніцтвах у Пекіне чацвёртае месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі