Вы тут

Топ-5 навінаў тыдня

У Гомелі прайшоў першы ў Беларусі суд "дармаеда" супраць дзяржавы

 

У Гомелі прайшоў суд "дармаеда" супраць дзяржавы. Гэта першы падобны працэс у Беларусі. На пасяджэнні былі заслуханы пазіцыі бакоў, а таксама заяўленыя хадайніцтвы.

Нагадаем, што жыхар Гомеля Аляксандр Сямёнаў хоча, каб суд прызнаў, што ён не з’яўляецца дармаедам, а сам "падатак на дармаедства" супярэчыць Канстытуцыі.

На судзе Аляксандру Сямёнаву дапамагае супрацоўнік незалежнага прафсаюза РЭП, юрыст і праваабаронца Леанід Судаленка.

17 лютага ў Мінску прайшла несанкцыянаваная акцыя  "Марш абураных беларусаў", скіраваная супраць “падатку на дармаедства”. Яе арганізавалі экс-кандыдаты ў прэзідэнты Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў.

Удзел у Маршы ўзялі да трох тысяч чалавек. Спачатку каля Палаца Рэспублікі адбыўся кароткі імправізаваны мітынг, пасля чаго ўдзельнікі акцыі прайшлі па цэнтры сталіцы да Міністэрства па падатках і зборах. Агулам мерапрыемства доўжылася прыкладна 1 гадзіну і 15 хвілінаў.

Бязвізавы рэжым у Беларусі могуць павялічыць з да 14 дзён​

прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык

Рашэнне наконт павелічэння тэрміну будзе прымацца з улікам эфекту ад дзейнасці новаўвядзення. Пяцідзённы бязвізавы рэжым у Беларусі для грамадзян 80 краін свету дзейнічае з 12 лютага. Замежнікі павінныя ўязджаць у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Па словах прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка, за першыя тры дні бязвізавым рэжымам ужо скарысталася 465 замежных грамадзян. Першае месца дзеляць немцы і палякі, далей — італьянцы і літоўцы.

Фота: president.gov.by

Галоўны рэдактар незалежнай газеты "Народная воля" сустрэўся з кіраўніком краіны.

Пра сустрэчу з Лукашэнкам Іосіф Сярэдзіч дамовіўся падчас "Вялікай размовы з прэзідэнтам". Сустрэча праходзіла сам-насам. Сярэдзіч абмеркаваў з кіраўніком краіны працу беларускіх незалежных медыя. Таксама Аляксандр Лукашэнка расказаў рэдактару “Народнай волі”, што Беларусь і Расія вырашылі газавае пытанне.

Па словах Іосіфа Сярэдзіча, эканамічнае становішча Беларусі было галоўнай тэмай размовы.

Школьнік, якога вінавацяць у нападзе з нажом на настаўніцу, прайшоў праверку на паліграфе. Пра гэта распавядаюць крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй. Аднак у праваахоўных органах гэтую інфармацыю не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць. Прычына ў тым, што справа ўжо перададзена ў суд.

Акрамя таго, з’явілася інфармацыя, што па справе аб нападзе на настаўніцу першапачаткова затрымлівалі адразу дваіх вучняў.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі