Тэст: "Мутнаевока" у пытаннечках і адказах (адказы і вынікі)

28 жніўня ў мінскім рок-клубе TNT гурт "Мутнаевока" распачне новы сезон. Прапусціць гэты канцык нельга, а вось трапіць на яго можна рознымі спосабамі :) Прапануем адказаць на пытаннечкі традыцыйнага еўрарадыйнага тэста і зарабіць права стаць пачэснымі гасцямі гурта. 
Спісы адказаў дасылай на [email protected] да 16:00 27 жніўня. Вечарам таго ж дня на сайце можна будзе знайсці правільныя адказы і імя пераможцы. Ім стане ўдзельнік, які першым адкажа на максімальную колькасць пытанняў.

UPD. Вынікі падведзеныя. 17 правільных адказаў назбіраў Жэня Вегас, такім чынаў атрымаўшы безумоўнае першае месца. 


1. Дзе пачалася гісторыя гурта "Мутнаевока"? 

А) Музыкі лабалі разам каля сцяны Цоя

Б) Падпрацоўвалі разам у клубе "Рэактар"

В) Касілі разам ад войска ў "Навінках"

Г) Вучыліся разам у школе.

2. У маладыя гады гурт быў рэзідэнтам гэтага мінскага клуба-легенды

А) NC

Б) Рэзервацыя

В) Da!club

Г) Вавілон.

3. Як называецца апошні альбом гурта "Мутнаевока"?

А) "Дажынкі"

Б) "Новы год"

В) "Дзень незалежнасці"

Г) "Дзень горада"

4. Гэты мінскі мікрараён "Мутнаевока" не стамляюцца праслаўляць у сваіх творах. 

А) Аўтаз

Б) Серабранка

В) Малінаўка

Г) Вяснянка

5. Гурт "Мутнаевока" граў у якасці саппарту на канцэрце гэтых музыкаў у Мінску

А) Placebo

Б) Deep Purple

В) Rasmus

Г) Within Temptation.

6. Колькі музыкаў "Мутнагавока" маюць музычную адукацыю?

А) 1

Б) 2

В) 3

Г) 4.

7. Якая песня Яўгена Змушкі магла б стаць саундтрэкам да фільма Ларса фон Трыера "Німфаманка" па версіі Еўрарадыё?
А) "Бог уратуе не ўсіх"
Б) "Драпежная котка"
В) "Пошлы гламур"
Г) "Разрыва you"
Д) "Усе мае сябры"
Е) "Сам-насам"
Ж) "Любая" :).

8. Як называецца адзіная рускамоўная песня гурта "Мутнаевока"?

А) "Хруст"

Б) "Треск"

В) "Шёпот"

Г) "Скрежет"

9. Назавіце як можна больш фэстаў, на якіх можна было пачуць гурт "Мутнаевока" (за кожны правільны адказ — 1 бал, няправільныя не ўлічваюцца). 

Сам Яўген Змушка нам даслаў такі спіс: 

Жывы Гук Online

Рок-млын 

Рок за Бобров

Соседний мир

Дзень горада ў Малінаўцы

Смак Лета

Дзень Радыё

Навальніца

Мота-фэст у Лідзе

Байк-фэст у Магілёве

Альтэрнатыва-фэст у Маладзечне


10. Якога колеру вочы ў музыкаў гурта (камбінацыя правільных адказаў можа быць любая, поспехаў вам :))
1. Яўген Змушка - Б. Шэрыя альбо Е. Мутныя

2. Алесь Ільін - А. Блакітныя

3. Васіль Ярмоленка - А. Блакітныя

4. Кірыл Тараненка - Г. Зялёныя

5. Алесь Кавалёў - Б. Шэрыя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі