Тэрміналы з-за збою здымалі ў мінчукоў грошы па два-тры разы

Тэрміналы з-за збою здымалі ў мінчукоў грошы па два-тры разы

Некаторыя мінчукі сутыкнуліся з тым, што разліку карткай у іх здымалася двайная, а то і трайная сума. Да журналістаў сайта onliner.by звярнуліся адразу тры чалавекі, якія з'яўляюцца кліентамі розных банкаў.

Так, мінчук Аляксандр адразу заўважыў недакладнасць і затэлефанаваў у абслуговы банк. Па яго словах, у панядзелак з яго карткі адразу тройчы спісалася адна і тая ж сума. У "БСБ банку", дзе ён абслугоўваецца, паведамілі, што збой адбыўся ў працэсінгавым цэнтры, і паабяцалі хутка вырашыць праблему.

"Грошы вярнуліся на наступны дзень, але, што цікава, прыйшла сума ў некалькі разоў большая, чым я чакаў. Гэта значыць, лішнія грошы спісваліся з пачатку месяца, але ніякіх апавяшчэнняў не прыходзіла", — канстатуе мінчук.

З такой жа праблемай звярнуліся і кліенты "Альфа-Банка", які абслугоўваецца іншым працэсінгавы цэнтрам. Пазней стала вядома, што прычына збою — у тэрміналах, якія абслугоўваюцца "Прыёрбанкам". У яго прэс-службе кажуць, што 8 студзеня там адбыўся збой, таму з рахункаў кліентаў грошы спісваліся па два разы. Праблема была вырашаная 9 студзеня. Тым, каму грошы не вярнулі адразу, павінны вярнуць бліжэйшым часам, запэўніваюць у банку.

Колькі менавіта чалавек сутыкнуліся з памылкай, у прэс-службе "Прыёрбанка" адказаць не змаглі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі