Тэрарысты збілі яшчэ адзін верталёт каля Славянска, загінулі 9 чалавек

Як інфармуе "Украінская праўда", верталёт Мі-8 узлятаў з гары, калі быў збіты тэрарыстамі з ПЗРК. На месца яго падзення была накіраваная вайсковая тэхніка. Паведамляецца пра 9 загінулых, у тым ліку 3 чальцоў экіпажу.



Як вядома, украінскія ўлады яшчэ некалькі дзён таму аб'явілі пра спыненне агню ў Данецкай і Луганскай абласцях, але тэрарысты не спыняюць сваіх атак.

Толькі сёння стала вядома, што прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка даў даручэнне расследаваць абставіны гібелі генерала Сяргея Кульчыцкага і 14 іншых вайскоўцаў у збітым у канцы траўня каля Славянска верталёце.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі