Тэлетрансляцый матчаў беларускіх клубаў у Лізе Еўропы сёння не будзе

Нагадаем, што 17 ліпеня мінскае "Дынама" разграміла фінскі клуб "МЮПА" — 3:0, а гродзенскі "Нёман" згуляў унічыю 1:1 з "Хабнарф'ёрдзюрам" з Ісландыі. У чацвер яны правядуць матчы ў гасцях. У гэты ж дзень "Шахцёр" прымае на сваім полі ірландскі "Дзеры Сіці", які ў першым матчы салігорцы абыгралі з лікам 1:0.

Як паведамляе "Прессбол", у праграме спартыўнага тэлеканала "Беларусь 5" (як і іншых айчынных тэлеканалаў) трансляцый паядынкаў няма. І гэта пры тым, што клубы маюць шанцы — ад някепскіх да выдатных — на выхад у наступны раўнд.

"Шахцёр" прынцыпова не аддаў правы на тэлетрансляцыю Белтэлерадыёкампаніі, а набываць іх за грошы апошняя адмовілася. Клуб абяцае арганізаваць інтэрнэт-трансляцыю.

Фінскі клуб захацеў атрымаць за трансляцыю матча занадта вялікія грошы, якія не пагадзіўся заплаціць ніводзін спонсар. Нельга будзе наладзіць і інтэрнэт-трансляцыю, паколькі і на яе распаўсюджваюцца камерцыйныя правы. Падобная сітуацыя і з гродзенскім "Нёманам".

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі