Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі сёлета павышацца не будуць

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі сёлета павышацца не будуць

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі сёлета ў Беларусі павышацца не будуць. Пра гэта 11 верасня заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў пра ўстаноўлены ліміт павышэння кошту паслуг ЖКГ — 5 долараў на год.

"Сёлета ўсё вычарпана, ніякіх павышэнняў не будзе. У наступным годзе 5 долараў будзе дакладна. У колькі гэта выльецца працэнтаў, не ведаю", — сказаў Лукашэнка падчас размовы з журналістамі на выбарчым участку ў Мінску.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўлады будуць глядзець на тое, як пойдзе развіццё эканомікі. "Калі ў кішэнях нічога няма, то апошняе ніхто не мае права забраць", — сказаў Лукашэнка. Ён прывёў прыклад Украіны, дзе на патрабаванне МВФ паднялі тарыфы, пры гэтым былі паніжаныя пенсіі, не выраслі заробкі, і ўзнікла праблема неплацяжоў. Аляксандр Лукашэнка не хоча, каб такое адбылося і ў нашай краіне. Ён лічыць, што Беларусь выканала ўсе патрабаванні МВФ, акрамя аднаго — павышэння да 100% аплаты камунальных паслуг, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі