“Талака” збірае сродкі на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі

“Талака” збірае сродкі на помнік Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі

Збор сродкаў на помнік Тадэвушу Касцюшку распачала Асацыяцыя беларусаў Швейцарыі. Манумент маюць усталяваць у Залатурне. Ахвяраванні збірае пляцоўка talaka.by. Мэта акцыі — сабраць не меней за 25% ад патрэбнай сумы на рэалізацыю праекту, ток бок, 9000 новых беларускіх рублёў.

Акцыя па зборы сродкаў скончыцца праз 53 дні. На сёння сабрана толькі 20 рублёў.

Неабыякавым людзям прапануюць ахвяраваць сумы ад 5 да 2000 рублёў. За падтрымку пачынання ахвяравальнікаў узнагародзяць прызамі: напрыклад, калі аддаць 5 рублёў на помнік Касцюшку, за гэта будзе падзяка ад Фэйсбука, а калі пераслаць 100 рублёў — цішотка з выявай легендарнага рэвалюцыянера і шарыкавая асадка. Самым шчодрым ахвяравальнікам абяцаюць запрашэнне на адкрыцця помніка з аплатай дарогі і пражывання ў Швейцарыі, а таксама квіток на канцэрт Лявона Вольскага з Цюрыху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі