Сёння ў Мінску пахаваюць Паўла Шарамета

Сёння ў Мінску пахаваюць Паўла Шарамета

Цырымонія развітання з журналістам Паўлам Шараметам і яго пахаванне пройдуць сёння ў Мінску. Развітанне пачнецца ў 11.00 у Храме Усіх святых на вуліцы Каліноўскага, дзе адслужаць паніхіду. Затым журналіста пахаваюць на Паўночных могілках побач з яго бацькам. Гэта адбудзецца ў 14.30.

Напярэдадні самалёт з целам Паўла Шарамета прыбыў у Мінск. Увечары 22 ліпеня сябры і проста неабыякавыя людзі таксама маглі развітацца з трагічна загінулым журналістам.

Перад гэтым жалобная цырымонія адбылася ў Кіеве — на развітанне прыходзіў украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка.

Павел Шарамет быў забіты раніцай 20 ліпеня ў цэнтры Кіева: у машыне, якой ён кіраваў, спрацавала выбуховае прыстасаванне. На дадзены момант следства лічыць асноўнай версіяй забойства прафесійную дзейнасць журналіста.

Паўлу Шарамету было 44 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі