Сёння ў Мінск прылятае старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Сёння ў Мінск прылятае старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ

15 сакавіка ў Мінск з Аўстрыі прылятае старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Крысцін Мутанен, перадае Радыё "Свабода". Ад імя ПА АБСЕ яна мае намер падпісаць афіцыйнае пагадненне з Нацыянальным сходам Беларусі аб правядзенні ў Мінску 5–9 ліпеня штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі. 

Рашэнне правесці сесію ПА АБСЕ ў Мінску было прынятае яшчэ летась. Цяпер палітыкі мусяць толькі ўзгадніць фармальнасці. 

Зрэшты, рашэнне яшчэ можа быць перамененае. Пра гэта ў каментары "Свабодзе" заявіў, адзін з лідараў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзмітрыеў. Па яго словах, калі 15 ці 25 сакавіка падчас акцыяў у Мінску будзе ўжыты сілавы сцэнар, то гэта паставіць пад удар правядзенне летняй сесіі Парламнцкай асамблеі ў Мінску. 

Мутанен прыляціць у Мінск у другой палове дня. Сёння ж дэлегацыю ПА АБСЕ супольна прымуць кіраўнікі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч і Уладзімір Андрэйчанка.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць разнастайныя пытанні супрацы беларускага парламента і Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі