Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Волі

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Волі

25 сакавіка — Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе ў Мінску была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Беларусы на Бацькаўшчыне і ў замежжы традыцыйна святкуюць гэтую дату мітынгамі і шэсцямі пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі. Афіцыйна яе ў Беларусі не адзначаюць.

Дзень Волі святкавалі таемна ў БССР, адкрыта — у Заходняй Беларусі ды ў замежжы. Традыцыя публічнага святкавання 25 сакавіка адрадзілася ў нашай краіне ў перыяд Адраджэння ў канцы 1980-х гадоў.

Сёлета мінскія ўлады не дазволілі вулічныя акцыі ў сталіцы са зборам людзей каля Акадэміі навук і ў Кіеўскім парку. На плошчы Бангалор заяўнікі святкаваць Дзень Волі не захацелі. У суботу ў цэнтры сталіцы чакаецца масавы збор людзей. Напярэдадні 25 сакавіка па Беларусі прайшла хваля затрыманняў і судоў, за краты трапілі сотні людзей.

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Волі
Фота: Bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі