Сёння стане вядомы прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2017"

Сёння стане вядомы прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2017"

20 студзеня адбудзецца фінал нацыянальнага адбору на міжнародны тэлевізійны конкурс песні "Еўрабачанне-2017". Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак а 22-й гадзіне.

У фінале адбору возьмуць удзел 13 выканаўцаў і груп, якія хочуць стаць прадстаўнікамі нашай краіны на песенным шоу Еўропы, якое ў траўні пройдзе ў Кіеве. Пуцёўку на "Еўрабачанне" атрымае ўдзельнік, які набярэ найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў. Склад журы можна пабачыць тут. Спіс удзельнікаў фіналу наступны:

Аляксандра Ткач

Кацярына Рудніцкая (Kattie)

Уладзіслаў Курасаў

гурт Nuteki

гурт Napoli

гурт Navi

гурт Pro-вокация

Анжаліка Пушнова

Вадзім Капусцін

Мікіта Ходас

Юлія Каранюк (псеўданім Іюль)

Анастасія Шавярэнка

праект Lermont x Julic

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі