Сёння назавуць уладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Сёння назавуць уладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры

У чацвер, 8 кастрычніка, у Стакгольме назавуць уладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год. Звычайна, у спісе кандыдатаў, які разглядае Шведская акадэмія, пяць прозвішчаў. Большасцю галасоў будзе абраны адзін з іх.  

Тым часам, шведскія журналісты, выдаўцы, літаратурныя крытыкі склалі свой спіс фаварытаў. У ім знаходзіцца беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, Эн Карсан з Канады, Нгугі Ва Тхіёнга з Кеніі, Філіп Рот і Дон Дэліла з ЗША, Нурудзін Фарах з Самалі, Петэр Хандке з Аўстрыі, японец Харукі Муракамі ды іншыя. Свой спіс склалі букмекеры, у ім таксама прысутнічае Алексіевіч, інфармуе РІА "Новости". Летась Нобелеўская прэмія па літаратуры была прысуджаная французскаму пісьменніку Патрыку Мадзіяна. Святлана Алексіевіч таксама называлася сярод фаварытаў.

Уручэнне Нобелеўскіх прэмій традыцыйна праходзіць у Стакгольме 10 снежня. Сёлета кожны лаўрэат атрымае 953 тысячы долараў.

Сёння назавуць уладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Фота: Fotolia і Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі