Сёння "Мінск" згуляе з мінскім "Дынама", БАТЭ — са "Славіяй"

Сёння "Мінск" згуляе з мінскім "Дынама", БАТЭ — са "Славіяй"

У нядзелю, 23 кастрычніка, адбудуцца апошнія чатыры матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Паколькі чэмпіёнам датэрмінова стаў БАТЭ, цяпер барацьба ідзе за срэбра і бронзу. Цэнтральны сённяшні паядынак — гэта матч "Мінска" і мінскага "Дынама", якія якраз і змагаюцца за медалі. Ён пройдзе на стадыёне ФК "Мінск", пачатак а 15-й гадзіне. Яшчэ адзін прэтэндэнт на ўзнагароды салігорскі "Шахцёр" у Бабруйску сустрэнецца з мясцовай "Белшынай", пачатак — у 14.00. БАТЭ прыме мазырскую "Славію", гульня пачнецца а 18-й гадзіне. Таксама ў нядзелю брэсцкае "Дынама" згуляе са "Слуцкам" (16.00).

Іншыя матчы тура прайшлі ў пятніцу і суботу, нагадаем іх вынікі: "Крумкачы" — "Граніт" — 2:1, "Віцебск" — "Нафтан" — 2:0, "Іслач" — "Тарпеда-БелАЗ" — 3:2, "Нёман" — "Гарадзея" — 3:0.

У БАТЭ 63 ачкі, "Шахцёр" мае 46, мінскае "Дынама" — 45, па 40 ачкоў у "Мінска" і "Тарпеда-БелАЗ".

Каляндар апошніх тураў чэмпіянату гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі