Сёння адзначаецца Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі

Сёння адзначаецца Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі

Сёння адзначаецца Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі. 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, прынятай за год да гэтага, статус канстытуцыйнага закона. Гэта адбылося пасля паразы жнівеньскага путчу ў Маскве. Пад ціскам дэпутацкай Апазіцыі БНФ на чале з Зянонам Пазьняком і шматтысячнага мітынга на плошчы Незалежнасці ў Мінску пракамуністычная большасць Вярхоўнага Савета прагаласавала за незалежнасць Беларусі ад Масквы. Праз месяц былі зацверджаны дзяржаўнымі сімваламі Беларусі гістарычны бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".

Сёння адзначаецца Дзень аднаўлення незалежнасці Беларусі

Украінскі парламент абвясціў незалежнасць 24 жніўня. Гэты дзень у нашых паўднёвых суседзяў лічыцца дзяржаўным святам — Днём незалежнасці. У Беларусі ж дата адзначаецца толькі неафіцыйна.

Нагадаем, канчаткова развал Савецкага Саюза быў аформлены падпісаннем Белавежскіх пагадненняў у снежні 1991 года.

25 жніўня ў Мінску пройдзе сустрэча з дэпутатамі Вярхоўнага Савета, якія ў 1991-м дамагліся аднаўлення незалежнасці Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі