Сёлета ў Беларусі пабудуюць удвая менш жылля з дзяржаўнай дапамогай

Сёлета ў Беларусі пабудуюць удвая менш жылля з дзяржаўнай дапамогай

Беларуская дзяржава скарачае будаўніцтва арэнднага жылля. Пра "ўзятую паўзу" 7 лютага паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны ў праграме "Галоўны эфір" тэлеканала "Беларусь 1".

Па яго словах, гэта тлумачыцца недастатковым аб'ёмам фінансавання. Летась у Беларусі было ўведзена 176 тыс. кв. м арэнднага жылля, сёлета плануецца 127 тыс. кв. м. Чыноўнік мяркуе, што гэтыя лічбы павялічацца пры ўздыме эканомікі.

Таксама скароціцца і будаўніцтва жытла з дзяржаўнай падтрымкай. Сёлета, як распавёў Чорны, яго фінансаванне запланаванае на ўзроўні 4,5 трлн рублёў. За гэтыя грошы можна пабудаваць прыкладна 840 тыс. кв. м — гэта амаль удвая менш, чым у летась. Разам з тым ён мяркуе, што рост коштаў на такое жыллё сёлета не перавысіць 5%.

Міністр мяркуе, што кошты на нерухомасць у 2016 годзе будуць падаць. Напрыклад, у абласных цэнтрах долевае будаўніцтва прапануецца з коштам квадратнага метра да 400 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі