Сярод намінантаў Нацыянальнай музычнай прэміі "Ліра" апынуліся Shuma ды Akute

Сярод намінантаў Нацыянальнай музычнай прэміі "Ліра" апынуліся Shuma ды Akute

Нацыянальная музычная прэмія ў галіне папулярнай музыкі "Ліра" абвясціла пачатак народнага галасавання. За перамогу змагаюцца трэкі, якія сталі лідарамі ратацый папулярных беларускіх радыёстанцый у 2016 годзе. Вынікі галасавання будуць улічвацца сябрамі прафесійнага журы ўзнагароды падчас вызначэння пераможцаў у шасці намінацыях: "Лепшая выканаўца" (жаночы вакал), "Лепшы выканаўца" (мужчынскі вакал), "Лепшы калектыў выканаўцаў", "Лепшая песня на беларускай мове", "Лепшая песня года", “Лепшы кліп года".

Разам з песнямі Доктара Сайкова, Ольгі Плотнікавай, Алёны Ланской, Тэа і іншых эстрадных выканаўцаў у спіс намінантаў трапілі і альтэрнатыўныя прадстаўнікі беларускай сцэны: Shuma, Akute, J:Moрс, Navi ды Nuteki. На сайце тэлеканала “АНТ”, які курыруе ўзнагароду, адзначаецца, што “ў выпадку ўзнікнення абгрунтаваных падазрэнняў у "накрутцы" галасоў і выкарыстанні скрыптоў, трэкі, якія выклікалі падазрэнні, з галасавання здымаюцца!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі