Сярод чыноўнікаў найбольш трапна страляюць банкіры і спецыялісты па маёмасці

Сярод чыноўнікаў найбольш трапна страляюць банкіры і спецыялісты па маёмасці

Прайшлі спаборніцтвы па стральбе сярод прадстаўнікоў цэнтральных апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі. У іх паўдзельнічалі 24 каманды.

У першай групе сярод 13 каманд перамогу святкавалі прадстаўнікі Нацбанка, на другім месцы — каманда Белнафтахіма, на трэцім — апарата Саўміна. У асабістым заліку сярод мужчын два першыя месцы заваявалі Юрый Лаўрэцкі і Сяргей Дубатоўка, сярод жанчын перамагла Юлія Струк. Усе яны з Нацбанка.

У другой групе сярод 11 каманд першае месца заняла каманда Дзяржкамітэта па маёмасці, другое — Міністэрства энергетыкі, трэцяе — Белкаапсаюза, інфармуе прэс-служба Мінспорту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі